Галоўная старонка
Праславянская мова — рэканструяваная, пісьмова незасьведчаная прамова (мова-продак) усіх моваў славянскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якая прадстаўляла сабою славянскае маўленьне, існае ў пэрыяд V—ІХ стагодзьдзяў н. э. Як у выпадку зь іншымі шматлікімі прамовамі, не існуе пісьмовых помнікаў мовы, сама мова аднаўляецца дзякуючы мэтадам параўнальна-гістарычнага мовазнаўства з прыцягненьнем вядомых славянскіх ды іншых індаэўрапейскіх моваў. Праславянская мова не зьяўлялася статычнай і зьмянялася ў часе, з прычыны чаго ейныя формы можна рэканструяваць розным чынам у залежнасьці ад абранага храналягічнага этапу. Імклівае разьвіцьцё мовы зьвязваецца з пашырэньнем арэалу ўжываньня мовы. Ужо ў пачатку гэтага пэрыяду мова стала зазнаваць працэс дыялектнай дыфэрэнцыяцыі, але асноўнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласьць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х стагодзьдзя або нават пазьней. У часы гэтага пэрыяду для праславянскае мовы быў уласьцівы шэраг гукавых зьменаў, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы, што робіць мову нязручнай для яе вызначэньня ў якасьці традыцыйнай прамовы. Пэрыяд гэтых агульных дыялектных зьменаў у праславянскай мове ў заходняй лінгвістыцы вядомы як агульнаславянская. «Інтэграл» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі па вырабе электронных прыстасаваньняў, заснаванае ў сьнежні 1963 году ў Менску. На 2020 год быў найбольшым вытворцам інтэгральных мікрасхемаў і паўправадніковых прыбораў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе з гадавой магутнасьцю па больш як мільярдзе асобнікаў. Ажыцьцяўляў поўны шэраг распрацоўкі і вытворчасьці ад крэмнавых зьліткаў да электрапрыладаў. Холдынг «Інтэграл» улучаў 10 прадпрыемстваў, зь іх 7 у Менску: «Завод паўправадніковых прыбораў», Навукова-тэхнічны цэнтар «Белмікрасыстэмы», завод «Электроніка», «Камэртон» (Пінск), «Электрамодуль» (Маладэчна), «Інтэгралтэхсэрвіс», «Інтэгралпаліграф», «Ролан» і «Колератрон» (Берасьце). Гадавая магутнасьць зборачнай вытворчасьці ў корпусы паўправадніковых прыбораў складала 30 млн асобнікаў. Прадпрыемства выпускала пад уласным таварным знакам звыш 2200 відаў інтэгральных мікрасхемаў, 800 відаў паўправадніковых прыбораў, 200 відаў вадкакрышталічных экранаў і 80 найменьняў электрапрыладаў для аховы здароўя, банкаў, гандлю і сельскай гаспадаркі. Выявы скончыліся. Прапануйце новыя! |
Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
|
![]() |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
![]() |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
![]() |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
![]() |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
![]() |
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
![]() |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
![]() |
Віківандроўкі(анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
![]() |
Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
![]() |
Віківэрсытэт(анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
![]() |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |
![]() |
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
![]() |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |