Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кляштар брыгітак

Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 16341642 гадах на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры. На думку дасьледчыкаў, касьцёл брыгітак зьяўляецца адным з найбольш раньніх аўтэнтычных узораў барочнага дзьвюхвежавага фасаду ў сакральным дойлідзтве Беларусі, а спалучэньне ў ім рэнэсансных і барочных рысаў надае яму адметнасьць.

У двары комплексу захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыях гэтай пабудовы нашлі сваё адлюстраваньне традыцыі беларускага народнага дойлідзтва.

Ансамбль прадстаўляе вялікую архітэктурную цікавасьць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль безь перабудоваў.
(артыкул цалкам…)

Вокладка альбому

«Split Before, Together Now» (бел. «Паасобку раней, зараз разам») — сумесны альбом беларускіх рок-гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters», выдадзены з ініцыятывы лэйблу «West Records» 25 кастрычніка 2007 году.

Дыск складаўся з 2-х самотнікаў: «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»). Канцэптуальны спліт азнаменаваў распад «Jitters» і пераход яе франтмэна Канстанціна Кармана ў шэрагі стылістычна блізкага «Hair Peace Salon», што знайшло сваё адлюстраваньне ў назве й афармленьні CD. Жывая прэзэнтацыя зборніка прайшла 18 лістапада 2007 году ў Менску, а ў падтрымку альбому на вядучы сынгл «Hover» быў зьняты кліп. Музычная актыўнасьць вакол кружэлкі прынесла «Hair Peace Salon» намінацыю ў катэгорыі «Прарыў году» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007», а сам рэліз трапіў у 50 лепшых па продажах альбомаў на мясцовым рынку за год. Беларускамоўны кавэр на песьню з спліту «Gipsy» пасьля быў адабраны для кампіляцыі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New».
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Сымбаль паўстаньня 1863—1864 гадоў

22 студзеня: Дзень аднаўленьня незалежнасьці і Дзень Саборнасьці ва Ўкраіне

  • 1506 — заснаваньне Швайцарскае гвардыі ў Ватыкане
  • 1796Бабруйск, Давыд-Гарадок, Докшыцы і Паставы атрымалі мескія гербы
  • 1863 — распачалося нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на частцы земляў былой Рэчы Паспалітай супраць расейскага панаваньня (на выяве)
  • 1905 — «Крывавая нядзеля», у Санкт-Пецярбургу царскія войскі расстралялі мірнае шэсьце працоўных
  • 1918 — абвяшчэньне самастойнасьці УНР
  • 1919Дырэкторыя УНР абвясьціла Акт злучэньня УНР ды ЗУНР
  • 1980 — савецкія ўлады арыштавалі А. Сахарава і саслалі яго ў Горкі (рас. Горький)
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.